Цырымонія ўступлення на пасаду пяцікротнага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася ў зале ўрачыстых цырымоніяў у Палацы Незалежнасці, паведамляе belta.by.
Чытайце таксама >>> Караткевіч не запрасілі на інаўгурацыю Лукашэнкі
12:45 «Ужо занадта шмат сёння кажуць і пішуць пра структурныя рэформы, і ніхто не сказаў, што гэта за рэформы. Што гэта за структурныя рэформы?
Але калі хтосьці за рэформы, то будзьце сумленнымі і скажыце, што трэба зламаць палітычны лад, дзяржаўных лад. Трэба падзяліць, разрэзаць дзяржаўную ўласнасць! І раздаць! На гэтыя рэформы нас штурхаюць. І за гэтыя рэформы некаторыя гатовыя шмат заплаціць.
Задайце сабе пытанне: нам патрэбныя такія рэформы», – пацікавіўся Лукашэнка падчас прамовы пасля таго, як атрымаў сваё пятае пасведчанне прэзідэнта.
#Инаугурация #Лукашенко pic.twitter.com/gEVttBWnJu
12:20 Аляксандр Лукашэнка: «Мы не хлусілі. Мы ніколі не хлусілі. Мы ішлі сваім шляхам».
12:15 Грае гімн. Не ўсе прысутныя ў Палацы Незалежнасці беларускія чыноўнікі ведаюць яго словы. Кіраўнік Беларусі атрымаў пасведчанне прэзідэнта.
12:08 Аляксандр Лукашэнка прачытаў клятву і паабяцаў «свята і добрасумленна выконваць» свае абавязкі.
12:05 Цырымонію ўступлення на пасаду прэзідэнта адкрывае кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.
Працяг урачыстасцяў адбыўся на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, дзе вайскоўцы прынеслі прысягу на вернасць беларускаму народу і прэзідэнту. Пасля цырымоніі перад кіраўніком дзяржавы ўрачыстым маршам прайшла рота ганаровай варты.
Сёння ў Палацы Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт «Разам у новы дзень». На галоўнай сцэне краіны выступяць таленавітыя самародкі з глыбінкі і вядомыя беларускія артысты, а таксама славутыя землякі, якія жывуць у розных краінах свету, але аб’яднаныя любоўю да сваёй роднай Беларусі, піша дзярджаўнае агенцтва.
Чытайце таксама >>> У Менску перакрыюць праспект Пераможцаў і вуліцу Арлоўскага[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Fba3AoPegaA” title=”Папярэдняя інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі”][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=IliLJYKhqJc” title=”Першая інаўгурацыя кіраўніка Беларусі”][vc_column_text]Падчас першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў Доме ўраду здарылася кур’ёзная сітуацыя. Расейская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Шохіным заняла месцы ў прэзідыуме, і беларускаму ўраду няма дзе было сесці. Дэлегацыю прыйшлося перасадзіць.
Гэтая інаўгурацыя была ўнікальнай. Аляксандр Лукашэнка кляўся на Канстытуцыі – у першы і адзіны раз – з Пагоняй і пад бел-чырвона-белым сцягам. Менш чым праз год былы «заўхоз» кіраўніка Беларусі разарве яго на сувеніры.
ЮВ, belsat.eu