Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кіраўнік дзяржавы дадзеных 27 траўня Аляксандр Лукашэнка наведае прадпрыемства «Амкадор-Пінск». Рыхтаванні ідуць поўнаю хадой.
Вось ужо другі тыдзень у сацыяльных сетках пінчукі абмяркоўваюць падрыхтоўку к візіту кіраўніка Беларусі. Людзі сведчаць, што тэрыторыю заводу «Амкадор-Пінск» і ваколіцы рупліва прыбіраюць. Над гэтым раёнам гораду ўвесь час лётаюць вайсковыя верталёты, якія часам садзяцца проста на дарогу. Патрулі ДАІ ўзмоцнена пільнуюць навакольныя дарогі.
Працаўнікі пінскага «Амкадора» кажуць, што да іх учора заязджаў старшыня савету дырэктараў, сенатар, Аляксандр Шакуцін, кіраўніцтва холдынгу і міністр прамысловасці Віталь Вовк. Правялі рэпетыцыю працы тэхнікі, якую выпускаюць на заводзе. Адабраным рабочым раздалі падрыхтаваныя загадзя пытанні да Аляксандра Лукашэнкі.
Па інфармацыі прэс-службы холдынгу «Амкадор», у пачатку 2016 года была скончана мадэрнізацыя прадпрыемства «Амкадор-Пінск», на якую было выдаткавана каля 400 мільярдаў рублёў. Прадпрыемства атрымала сучаснае абсталяванне вытворчасці Японіі, Нямеччыны, Італіі, Швейцарыі.
На ЗАТ «Амкадор-Пінск» вырабляюць пагрузчыкі, экскаватары, бульдозеры на базе трактара «Беларус» і на шасі сваёй распрацоўкі, а таксама дарожную, снегаачышчальную, торфаздабываючую і камунальную тэхніку.
ВМ, belsat.eu