Беларусь і Расея дамовіліся аб абмене школьнікамі і стварэнні асацыяцыі каледжаў


Беларусь і Расея будуць інтэграваць сістэмы сярэдняй прафесійнай адукацыі, у рамках чаго плануецца абмен школьнікамі і стварэнне асацыяцыі беларускіх і расейскіх каледжаў, піша ТАСС са спасылкай на словы міністра асветы Расеі Сяргея Краўцова.

настаўнік
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

Паводле Краўцова, «вельмі складана развіваць эканомікі дзвюх краінаў і Саюзнай дзяржавы «без цеснага ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы кадраў».

«Таму рашэнне па інтэграцыі сістэмаў сярэдняй прафесійнай адукацыі, стварэнне праекту па інтэграцыі і праграмаў асацыяцыі будзе важным у тым ліку і для развіцця эканомік нашых краінаў», – зазначыў расейскі міністр.

Акрамя намеру стварыць асацыяцыю каледжаў, была дасягнутая таксама дамова аб абмене школьнікамі Беларусі і Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай вобласцяў.

Hавiны
Беларусь і Расея дамовіліся стварыць агульныя падручнікі гісторыі для школаў і ўніверсітэтаў
2024.02.01 18:40

«Адукацыйныя маршруты для расейскіх школьнікаў пройдуць па Рэспубліцы Беларусь і, адпаведна, па нашых рэгіёнах для школьнікаў Рэспублікі Беларусь», – паведаміў Краўцоў.

Расейскі чыноўнік таксама распавёў, што было прынятае рашэнне аб задзейнічанні ў Беларусі расейскай федэральнай інфармацыйнай сістэмы «Мая школа», а наступная сумесная калегія Міністэрстваў адукацыі Беларусі і Расеі пройдзе на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Раней паведамлялася, што абітурыентаў з Расеі будуць набіраць на бюджэтнае навучанне ў ВНУ Беларусі, а яшчэ на пачатку 2024 года Беларусь і Расея дамовіліся стварыць адзіныя падручнікі па гісторыі для школаў і вышэйшых навучальных установаў.

Аб’ектыў
Лукашысты спрабуюць абмежаваць права на навучанне за мяжой
2024.05.16 20:40

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў