Украінскія зняволеныя змогуць пайсці ваяваць, але не ўсе


Украінскія зняволеныя атрымалі магчымасць ваяваць. Адпаведны закон «Аб добраахвотнай мабілізацыі асуджаных» падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 17 траўня.

ukraina perspektywa obrony front donbas rosyjska ofensywa
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Згодна з законам, зняволеныя могуць выйсці на волю па ўмоўна-датэрміновым вызваленні для ваеннай службы па кантракце. Аднак для гэтага павінна быць рашэнне суда і даступна гэта не ўсім зняволеным.

«Асуджаныя за цяжкія злачынствы: наўмыснае забойства, згвалтаванне, сексуальны гвалт, за злачынствы супраць асноў нацыянальнай бяспекі – не будуць мабілізаваны!», – распавёў суаўтар законапраекта і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.

Таксама ў спісе забароненых артыкулаў тэрарызм і ДТЗ са смяротным зыходам пад уздзеяннем наркотыкаў або алкаголю.

Тых, хто жадае скарыстацца новаўвядзеннем, даволі шмат.

«Ужо па некаторых дадзеных 5 тысяч зняволеных хочуць праходзіць службу ў ЗСУ. Гэта цэлая брыгада», – напісаў Ганчарэнка.

Hавiны
Зяленскі падпісаў Закон аб мабілізацыі. Што змяняе дакумент для ўкраінцаў?
2024.04.16 16:06

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў