У 2023 годзе беларусам значна часцей адмаўлялі ў шэнгенскай візе


Партал Schengen.news апублікаваў звесткі за 2023 год наконт выдачы шэнгенскіх візаў. Гэтак, колькасць адмоваў грамадзянам Беларусі ў візах істотна ўзрасла.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэнгенская віза, якую выдала Іспанія.
Фота: Белсат

Калі ў 2022 годзе былі адхіленыя 1,9 % заявак з Беларусі, то ў 2023-м гэтая доля вырасла да 3,4 %.

Разам з тым адсотак адмоваў беларусам усё роўна значна ніжэйшы, чымся ў цэлым у свеце. Гэтак, у 2023 годзе былі пададзеныя 10,3 мільёна заявак на шэнгенскія візы, а атрымалі іх толькі 8,5 мільёна заяўнікаў. То бок паказнік адмоваў склаў 17,7 %.

У 2023 годзе колькасць адмоваў таксама вырасла для грамадзянаў РФ (з 10,2 % да 10,6 %), грамадзянаў Турэччыны (з 15,7 % да 16,1 %) і грамадзянаў Ірану (з 25,2 % да 30 %).

Агляд
Куды беларусы звярталіся па шэнгенскія візы і колькі адмоваў атрымалі. Статыстыка Еўракамісіі
2023.09.04 12:06

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў