Спецслужбы рэжыму Лукашэнкі плануюць правакацыю ў дзень правядзення вялікай палітычнай канферэнцыі ў Варшаве 19 траўня. Для гэтага актыўна вярбуюцца этнічныя палякі, паведамляе аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BYPOL», спасылаючыся на свае крыніцы.
Плануецца, што на канферэнцыі напярэдадні выбараў у Каардынацыйную Раду збяруцца розныя палітычныя групы беларускіх дэмсілаў, каб сустрэцца з выбаршчыкамі і абмеркаваць свае планы і стратэгіі.
«Мы перадалі ўсю наяўную ў нас інфармацыю ў праваахоўныя органы Польшчы для прыняцця адпаведных мер па забеспячэнні бяспекі ўдзельнікаў.
Выбары ў Каардынацыйную Раду зʼяўляюцца важным крокам на шляху да дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Дыктатарскі рэжым будзе рабіць усе магчымыя намаганні, каб сарваць іх правядзенне», – піша «BYPOL».
Плануецца, што на канферэнцыі акрамя прэзентацыі праграм кандыдатаў у КС, будуць абмяркоўвацца некалькі блокаў пытанняў:
На мерапрыемства запрошаны таксама прадстаўнікі экспертнай супольнасці.
Выбары ў Каардынацыйную Раду будуць доўжыцца тры дні і пачнуцца 25 траўня.
Ужо быў выпадак, калі маштабнае мерапрыемства беларускіх дэмсілаў спрабавалі сарваць. Гэта адбылося 9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні. Яе прыйшлося часова прыпыніць з-за паведамлення аб закладзенай бомбе. Аднак пасля праверкі памяшкання нічога такога не выявілася.
Арсен Рудэнка belsat.eu