Ваяры палка Каліноўскага атрымалі 24 узнагароды ад ГУР Мінабароны Украіны


24 узнагароды Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны былі перададзеныя камандаванню палка імя Кастуся Каліноўскага для ўручэння байцам. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ПКК.

Узнагароды, атрыманыя ваярамі палка Каліноўскага ад ГУР МА Украіны.
Фота: bel.army

Медалямі «Україна – понад усе!», «За бойові заслуги», «За мужність при виконанні спецзавдань» і «Почесна відзнака» былі ўзнагароджаныя байцы батальёнаў «Літвін», «Волат» і падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

У ПКК адзначылі, што ваяры палка ўжо неаднаразова былі адзначаныя медалямі «За бойові заслуги», «Україна – понад усе!», «За поранення», «За сприяння воєнній розвідці України» II ступені, адзнакамі «За мужність при виконанні спецзавдань» і «Почесна відзнака» ад ГУР і ад Міністэрства абароны Украіны.

Ваяры «Стэн», «Север», «Булак» i «Бес» атрымалі з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэны «За мужність» III ступені. Зміцер Тэрор Апанасовіч узнагароджаны медалём «За бойові заслуги» пасмяротна. Таксама пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Україна – понад усё!» Павел Волат Суслаў. 35 каліноўцаў атрымалі ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) медалі «За баявыя заслугі». Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўшанавалі Ордэнам Жалезнага рыцара – найвышэйшай узнагародай БНР. Ілля Ліцвін Хрэнаў, Зміцер Тэрор Апанасовіч, Павел Волат Суслаў, Іван Брэст Марчук, Васіль Атам Грудовік, Васіль Сябро Парфянкоў, Вадзім Папік Шатроў ушанаваныя медалём Ордэну Пагоні БНР.

Апроч таго, пасмяротна званне «Героя Украіны» атрымаў беларускі добраахвотнік Аляксей Тур Скобля.

Hавiны
Рада БНР заснавала ордэн «Пагоня». Першымі ўзнагародзяць герояў, што ахвяравалі жыццём дзеля свабоды Беларусі
2022.11.26 12:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў