Улады ўключылі ў базу «дармаедаў» магілёўца Сяргей Гіркіна з другой групай інваліднасці, якая ў Беларусі непрацоўная, распавядае тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
Сяргей Гіркін выклаў у сацсеткі сваю новую «жыроўку», у якой «камуналка» налічаная паводле «тарыфаў, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў». Мужчына лічыць, што прычына занясення ў базу «дармаедаў» – ягоны ад’езд з Беларусі: ужо пяць гадоў магілёвец жыве ў Польшчы і не атрымлівае беларускай дапамогі на інваліднасць.
Бестэрміновую другую групу інваліднасці праз дзіцячы цэрэбральны паралюш Сяргей мае з 1993 года. Мужчына – ветэран дэмакратычнага руху Магілёва, быў пастаянным удзельнікам пратэставых акцыяў апазіцыі з пачатку 1990-х гадоў. Сяргея шмат разоў затрымлівалі і штрафавалі.
Напрыканцы студзеня 2024 года ўрад унёс змены ў пастановы 2018 года наконт парадку аднясення працаздольных грамадзянаў да не занятых у эканоміцы. Каб і далей лічыцца асобаю, занятаю ў эканоміцы, нельга быць за межамі краіны больш як трыццаць дзён на квартал. Да таго ж, трэба мець рэгістрацыю на месцы жыхарства ў Беларусі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu