Лукашэнка змяніў намесніка камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі


Палкоўнік Міхаіл Матросаў прызначаны намеснікам камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных сілаў Беларусі. Адпаведны ўказ 15 траўня падпісаў самаабвешчаны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Дзмітрый Міхалап.
Фота: ctv.by

Генерал-маёр Дзмітрый Міхалап, які са студзеня 2021 года быў намеснікам камандуючага ВПС і войскамі ППА, прызначаны начальнікам факультэту Генеральнага штабу Узброеных сілаў – намеснікам начальніка Вайсковай акадэміі Беларусі.

Нагадаем, што 10 траўня Аляксандр Лукашэнка звольніў генерал-маёра Віктара Гулевіча з пасады начальніка Генеральнага штабу Узброеных сілаў – першага намесніка міністра абароны.

Hавiны
Лукашэнка звольніў начальніка Генеральнага штабу
2024.05.10 18:09

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў