За разбурэнне гнёздаў на дачным участку або балконе могуць буйна аштрафаваць


Рашэнне разбурыць птушынае гняздо на сваім участку або балконе можа ў прамым сэнсе дорага абысціся – за гэта прадугледжаны буйны штраф, пішуць «Гомельскія ведамасці».

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Зембін, Менская вобласць, Беларусь. 10 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Пачнём з таго, што строгае пакаранне чакае не заўсёды: забаронена чапаць птушыныя домікі толькі з 16 лютага да 14 жніўня. У гэты перыяд такі ўчынак класіфікуецца як адміністрацыйнае правапарушэнне і цягне за сабой буйныя штрафы:

для фізічнай асобы – да 30 базавых велічынь (Br 1200)

для ІП – ад 10 да 100 базавых велічынь (Br 400 – Br 4000)

для юрыдычнай асобы – ад 20 да 500 базавых велічынь (Br 800 – Br20 тысяч).

«Акрамя гэтага, пры незаконным разбурэнні жылля дзікіх жывёлаў кампенсуецца шкода, якая прычыненая навакольнаму асяроддзю», – удакладніла начальнік гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вікторыя Баянава.

Сума такой кампенсацыі разлічваецца па таксах, устаноўленых пастановай Савету міністраў ад 11 красавіка 2022 года нумар 219.

Што рабіць, калі гняздо птушак сапраўды мяшае?

Часам нават вялікія аматары прыроды сутыкаюцца з неабходнасцю прыбраць птушынае «будаўніцтва», якое птушыныя задумалі ў непрыдатным месцы. Ці магчыма гэта без пагрозы атрымаць штраф?

Выходзіць, што так, але толькі ў дазволены перыяд часу: з 15 жніўня да 15 лютага. А вясной і летам пявучых суседзяў давядзецца пацярпець.

Штраф за букет бэзу

Нагадаем, закон «Аб раслінным свеце» забараняе ламаць бэз, як і любыя іншыя хмызнякі або дрэвы, якія растуць у гарадской мяжы.

За гэта прадугледжаны штраф ад 5 да 50 базавых. На момант публікацыі ён складае Br 200 – Br 2000.

Букет можна наламаць з куста бэзу, які расце на вашым прысядзібным участку. А ў грамадскім месцы ім лепш проста любавацца.

Агляд
Як правільна паліць вогнішчы і калі можна шумець? Правілы жыцця за горадам
2023.04.30 08:30

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў