«Мы можам зрабіць свой унёсак у развіццё Еўропы». Святлана Ціханоўская стала «Еўрапейцам года»


Святлана Ціханоўская стала лаўрэатам прэміі «Еўрапеец года». Гэта адна з самых прэстыжных прэміяў, якая ўручаецца дацкім аддзяленнем Міжнароднага еўрапейскага руху, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Узнагарода прысуджаецца кожны год асобам, якія зрабілі значны ўклад у еўрапейскую інтэграцыю, развіццё еўрапейскага грамадства і прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў. Раней еўрапейцамі года былі прызнаныя Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон, прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен і іншыя.

Святлана Ціханоўская заявіла на цырымоніі ўручэння, што Беларусь была часткай еўрапейскай супольнасці на працягу стагоддзяў і еўрапейскі праект не будзе поўным без свабоднай Беларусі.

«Толькі ў Еўропе Беларусь зможа квітнець і поўнасцю рэалізаваць свой патэнцыял. Толькі ў Еўропе Беларусь зможа захаваць сваю незалежнасць і пабудаваць дэмакратычныя інстытуты, якія будуць служыць народу, а не ўзурпатарам. Мы, беларусы, можам зрабіць свой унёсак у развіццё Еўропы. З нашай унікальнай культурай, цудоўным геаграфічным становішчам, адкрытым і працавітым народам. Я ўпэўнена, што еўрапейскі праект ніколі не будзе поўным без свабоднай Беларусі і суверэннай Украіны», – сказала Ціханоўская.

Hавiны
Святлана Ціханоўская: «Наша культура – гэта наша наймацнейшая сакрэтная зброя і звышсіла»
2024.05.13 21:20

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў