У Беларусі з'явілася 16 новых палітзняволеных


Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 16 чалавек, адзначаецца на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

У спіс палітзняволеных дадалі наступныя прозвішчы: Аляксандра Міхайленка, Віталь Чаркасаў, Уладзіслаў Барысаў, Арцём Завада, Арцём Кадыраў, Эдуард Апановіч, Аляксей Лескавец, Алена Стахейка, Вольга Тадро, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітрый Хута, Вячаслаў Шкуцька, Арцём Насановіч, Павел Марціновіч.

Такім чынам, на сённяшні дзень у Беларусі 1407 афіцыйна прызнаных палітвязняў.

У заяве, выпушчанай з нагоды з’яўлення новых палітвязняў, праваабаронцы патрабуюць «неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянаў краіны».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў