Падчас чарговай паветранай атакі расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па тэлевежы ў Харкаве. У сеціве публікуюць кадры, на якіх бачна, што верхняя частка вежы абрынулася.
Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведамляе, што расейцы нанеслі ўдар па тэлевізійнай інфраструктуры ў Харкаве. Цяпер у горадзе ёсць перабоі з сігналам лічбавага тэлебачання.
«Падчас трывогі супрацоўнікі знаходзіліся ў сховішчы. Чалавечых ахвяраў няма», – дадаў Сынегубаў.
Харкаўская абласная пракуратура паведамляе, што, паводле папярэдніх звестак, удар па быў нанесены авіяцыйнай ракетаю Х-59. Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «парушэнне законаў і звычаяў вайны».
Медыі таксама публікуюць кадры абломкаў тэлевежы.
Вышыня вежы складала 240 метраў, яна была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1981 годзе.
Глеб Нержын belsat.eu