Прысуд сыну пісьменніка, пераслед чыноўніцы і новыя затрыманні. Хроніка рэпрэсіяў


«Белсат» працягвае распавядаць пра выпадкі рэпрэсіяў, якія чыніць рэжым Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага грамадства.

Палітвязень Арцём Антонаў.
Фота: prisoners.spring96.org

Паводле праваабаронцаў, палітвязню Арцёму Антонаву прысудзілі адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Уладзімір Жолудзеў прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 («Абраза Лукашэнкі») Крымінальнага кодэксу. Арцём – сын вядомага пісьменніка-фантаста Сяргея Антонава, аўтара кніг з серыі «Метро 2033», які быў вымушаны эміграцаваць з Беларусі.

У судзе Савецкага раёна Менску 28 сакавіка да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» асудзілі Святлану Кудрыцкую. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у адной акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Доказамі па справе стала відэа, на якія трапіла жанчына, і адзенне, у якім яна была на акцыі. Прысуд па справе вынесла Вольга Емяльяненка.

Сілавікі затрымалі беларуса, які нібыта хацеў далучыцца да ЗСУ. Падкантрольныя спецслужбамі каналы сцвярджаюць, што мужчына звязваўся з рознымі ініцыятывамі з пытаннем, як яму можна паехаць ваяваць ва Украіну. Прынамсі частка ботаў, у якія пісаў Максім, былі фэйкавымі. Паводле «Нашай Нівы», імя затрыманага – Максім Буракоўскі. Хлопец з Маладзечна і яму 27 гадоў. Ён вучыўся ў БДПУ, а пасля працаваў па рабочай спецыяльнасці.

Разбор
«Ім трэба паказваць, што ворагі нікуды не падзеліся». «BELPOL» выкрыў хібы справы «наркамана-экстрэміста» з арсеналам зброі
2024.04.22 14:54

У Менскім гарадскім судзе 22 красавіка распачаўся суд над 23-гадовай Дар’яй Хмяльніцкай. Вядома, што пасля заканчэння філфак БДУ Дарʼя пайшла працаваць у гімназію № 23 у Менску, дзе сама навучалася. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 2 арт. 361-3 КК(«Фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне»). Дарʼі пагражае да 10 гадоў калоніі.

У судзе Шклоўскага раёну 22 сакавіка адбыўся суд па замене рэжыму ўтрымання Анатолю Латушку – стрыечнаму брату палітыка Паўла Латушкі. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітвязня ў турму тэрмінам на шэсць месяцаў. Анатоля ўжо этапавалі ў гарадзенскую турму № 1.

Паводле «Медиазоны», сілавікі за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці» затрымалі магілёўскага футбольнага фаната Віталя Лазароўскага. Па якім менавіта артыкуле затрыманы мужчына і што з ім цяпер – невядома.

Суддзя Асіповіцкага раённага суду Алена Шамаль прызнала Сяргея Шэха вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 («Абраза Лукашэнкі») і ч. 2 арт. 367 («Паклёп на Лукашэнку») Крымінальнага кодэкса. Мужчыну прызначылі два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

«Гомельская Вясна» паведамляе, што 17 красавіка ў судзе Рагачоўскага раёна была прыцягнутая да адміністратыўнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі» Ірына Зыкава – галоўны спецыяліст аддзелу жылёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва мясцовага райвыканкаму. Пасля гэтага інфармацыя аб Ірыне Зыкавай знікла з сайту Рагачоўскага райвыканкаму, а на месцы гэтай чыноўніцы ўжо працуе іншая асоба.

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 16 чалавек. Такім чынам, на сённяшні дзень у Беларусі 1407 афіцыйна прызнаных палітвязняў.

Hавiны
Суд разгледзіць справу Паўла Белавуса ў сувязі з «іншымі пытаннямі»
2024.04.21 11:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў