Лукашэнка падпісаў закон, які прывядзе да ліквідацыі часткі ІП


Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі 22 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, «закон устанаўлівае абноўленую архітэктуру прадпрымальніцтва і прадугледжвае дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы».

Да юрыдычных асобаў аднесены малыя арганізацыі з колькасцю працоўных да 100 чалавек, сярэднія – да 250 супрацоўнікаў і буйныя – звыш 250 чалавек. У катэгорыю фізічных асобаў уключаны рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзібаў, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Віды дзейнасці, якія цяпер змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі, будуць вызначаны ўрадам да 1 ліпеня. Па відах дзейнасці, якія не ўвойдуць у зацверджаны спіс, з 1 кастрычніка спыняецца рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама ўстанаўліваецца абавязак пераходу да 1 студзеня 2026 года дзейных іпэшнікаў у юрыдычныя асобы.

Аналітыка
Прапаганда раіць ІП не рвацца па прыбытак. Якія змены чакаюць прадпрымальнікаў у Беларусі
2023.09.29 09:00

Дагэтуль невядома, якія віды дзейнасці застануцца дазволенымі для ІП. Папярэдні спіс дазволеных відаў дзейнасці быў зліты ў сеціва на пачатку чэрвеня. Туды не трапілі, напрыклад, юрыдычныя паслугі, аптовы гандаль, курерская дзейнасць. Са сферы дзейнасці «інфармацыя і сувязь» хацелі пакінуць толькі кампютарнае праграмаванне, кансультацыйныя і іншыя спадарожныя паслугі, з адукацыі – толькі «адукацыю ў галіне фізічнай культуры, спорту і адпачынку». Забараняўся і раздробны гандаль аўтамабілямі і матацыкламі.

Раней «Белсат» тлумачыў, чым пагражаюць прадпрымальнікам змены ў заканадаўстве. Некаторыя эксперты выказвалі меркаванне, што новы закон значна пагоршыць умовы працы шмат якім індывідуальным прадпрымальнікам і стане «чарговым цвікам у труну дробнага бізнесу».

Аналітыка
Вернуцца «шэрыя схемы працы»? Чаго чакаць беларускай эканоміцы, калі ўлады прымуць прапановы па зменах для ІП
2022.09.09 20:04

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў