22 красавіка ў Беларусі апошні дзень рэгістрацыі на ЦТ


22 красавіка – апошні дзень, калі абітурыенты ў Беларусі змогуць зарэгістравацца на цэнтралізаванае тэставанне. У тых, хто яшчэ не вызначыўся з прадметамі, па якіх хоча пісаць ЦТ, застаўся адзін дзень.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: vgr.by

У пунктах рэгістрацыі можна будзе зарэгістравацца да 19:00, а ў онлайн-фармаце, запоўніўшы электронную форму на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў, – да 12:00.

Пункты рэгістрацыі з’яўляюцца і пунктамі правядзення ЦТ. Усяго па рэспубліцы для гэтых мэтаў вызначана 40 установаў, яны знаходзяцца ў раённых, абласных цэнтрах і сталіцы. У Менску іх 12, яны знаходзяцца на базе ВНУ – БНТУ, БДУІР, БДАТУ, БДМУ, БДЭУ, БДПУ ім. М.Танка, БДУ, БДТУ, БДУКі, МДЛУ, Міжнароднага ўніверсітэту «МІПСА» і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

Сёлета вызначаныя адзіныя тэрміны правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэставання.

Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2024 годзе:

  • беларуская мова – 30 траўня;
  • расейская мова – 30 траўня;
  • фізіка – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • матэматыка – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • хімія – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • біялогія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • гісторыя Беларусі – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • грамадазнаўства – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • геаграфія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • сусветная гісторыя (найноўшы час) – 27 траўня, 3 чэрвеня.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовыя дні – з 10 чэрвеня да 14 чэрвеня.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.

Графік ЦТ-2024 у рэзервовыя дні:

  • 19 чэрвеня – усе навучальныя прадметы;
  • 21 чэрвеня – усе навучальныя прадметы, акрамя расейскай мовы і беларускай мовы; 23 чэрвеня – расейская мова і беларуская мова.
Агляд
Больш бюджэтнікаў і расейцаў, змены для мэтавікоў: поўны гайд, каб паступіць у Беларусі
2024.04.18 07:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў