У МУС распавялі, як часта ў Беларусі прыцягваюць да адказнасці за шум у кватэры


Міністэрства ўнутраных справаў апублікавала звесткі пра адміністратыўны пераслед за занадта шумнае баўленне часу ў кватэры.

Ілюстрацыйны здымак. Міліцыя прыцягвае да адказнасці шумных суседзяў. Скрыншот з відэа pressmvd / Telegram

Паводле МУС, шумнае баўленне часу – адна з самых распаўсюджаных прычын канфліктаў паміж суседзямі. З пачатку 2024 году года меры адміністратыўнага ўздзеяння за такія паводзіны выкарыстоўваліся амаль да 5 тысяч грамадзян.

За парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі ў перыяд з 23:00 да 07:00 Кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічыняў. А тых, хто сістэматычна парушае спакой, у судовым парадку могуць выселіць без прадастаўлення іншага жылля.

У МУС заклікаюць звяртацца ў міліцыю, калі парушальнік спакою не рэагуюць на просьбы паводзіць сябе цішэй. Паводле ведамства, міліцыянты «абавязкова разгледзяць паведамленне, апытаўшы не толькі яго ініцыятара, але і іншых суседзяў, а таксама грамадзян, у дачыненні да якіх паступаюць скаргі». А пасля пацверджання інфармацыі «прымуць меры ўздзеяння».

Hавiны
Міліцыя знайшла ў сеціве відэа канфлікту школьніка з настаўнікам і вырашала ўмяшацца
2024.04.21 09:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў