У Лідзе 11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёну


Дзяўчынка выпала з экстрэмальнага атракцыёну «Hammer» у Лідзе. Гэта адбылося днём 12 траўня, калі школьніца прыйшла з мамай у парк забаў, які некалькі тыдняў таму прыехаў у горад, паведамляе Следчы камітэт.

Атракцыён, з якога выпала дзяўчынка ў Лідзе.
Скрыншот: «Белсат»

Праз некалькі секунд пасля запуску атракцыёну 11-гадовая дзяўчынка ўпала з вышыні. Цяпер яна знаходзіцца ў шпіталі, дзе ёй аказваецца неабходная дапамога. Падрабязнасці пра яе стан СК не паведамляе.

«Прама цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэту. Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанням гарантавання тэхнікі бяспекі, а таксама прычынам і ўмовам, якія спрыялі траўмаванню дзіцяці», – піша прэс-служба Следчага камітэту.

Hавiны
У Горадні з акна восьмага паверха выпала дзяўчынка. Што рабіць, каб перадухіліць бяду
2024.05.06 20:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў