Не ўсё страчана. Як беларусам змяніць сваё жыццё да лепшага?


У Беларусі вельмі дзіўнае стаўленне да людзей ва ўзросце 50+. Нібыта той узрост, калі можна штосьці змяняць у сваім жыцці, ужо даўно скончыўся, і цяпер можна толькі пенсію чакаць.

Большасць людзей мірыцца з гэтым. А тыя, хто хочуць развівацца, сутыкаюцца з выказваннямі накшталт «У вашы ж гады…», «Сядзела б у хаце, глядзела ўнукаў», «Навошта вам ужо гэта трэба…»

Мы пагаварылі з журналісткай з Горадні Ірынай Новік пра яе стаўленне да гэтай сітуацыі. Як яна змяняе сваё жыццё і якой бачыць Беларусь будучыні?

У новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць» разам з псіхалагіняй Наталляй Скібскай мы разабраліся ў тэме сталення грамадства. Чаму дзяржаве выгадна заганяць людзей у рамкі і як даць гэтаму рады?