Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы


Беларуская мова, паводле ЮНЭСКО, мае статус уразлівай. Палепшыць сітуацыю магла б прынцыповасць, якую праявілі, напрыклад, валійцы або народны пісьменнік Казахстану Геральд Бельгер.

Гэтае выданне – працяг размовы з лінгвістам і паліглотам Вячаславам Чэрневым. Гэтым разам ён распавёў пра розныя незвычайныя рысы беларускай мовы. Частка з іх прысутнічае толькі ў гаворках і не была прызнаная літаратурнай нормай, бо гэта аддаліла б беларускую мову ад расейскай.

Мова Нанова
«Нейкая нескароная плынь свабоды адчуваецца ў беларускай мове» – расейскі паліглот
2024.03.18 17:22

Таксама Вячаслаў параўнаў досвед беларусаў з іншымі народамі, якія таксама адраджалі свае родныя мовы. Напрыклад, ён узгадаў, як народны пісьменнік Казахстану Геральд Бельгер, які быў этнічным немцам, дакараў сваіх калегаў за адмову ад казахскай мовы на карысць расейскай.

«Быў з’езд казахскіх пісьменнікаў, дзе ўсе гэтыя людзі, якія мелі дачыненні з наменклатурай, з савецкім афіцыёзам, гаварылі пераважна па-расейску, нават калі былі этнічнымі казахамі. Выходзіць спадар Геральд і кажа: «Што – я тут адзін казах застаўся, ці што?» – распавядае Вячаслаў.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядзе, калі беларусы ідуць за пакупкамі, а калі – па пакупкі.

Выбітна = выдатна

Вымаўленне – рус. произношение

Рыса – рус. черта

Спаткаць = сустрэць

Мінулы – рус. прошлый

Вынік = рэзультат

Ужываць = выкарыстоўваць

Дарэчы – рус. кстати

Усведамленне – рус. осознание

Меркаваць = думаць, дапускаць

Суіснаванне – рус. сосуществование

Выбухны – рус. взрывной

(За)пазычаны – рус. заимствованный

Уплыў – рус. влияние

Балазе = добра, што…

Дзеяслоў – рус. глагол

Блажыць = дурыць

Занепадаць – рус. приходить в упадок

Паходжанне – рус. происхождение

Радавод = радаслоўная

Адмоўны = негатыўны

Супольны = агульны

Пераважна = у асноўным

Няма калі – рус. некогда

Уразлівы – рус. уязвимый

Прынамсі = па меншай меры

Карыстацца – рус. пользоваться

Ужытак – рус. употребление

Абмежаваны – рус. ограниченный

Мястэчка = малы горад

Лекаваць = лячыць

Стан – рус. состояние

Найгоршыя часы – рус. наихудшие времена

Не даводзіцца = не прыходзіцца

Утульна = камфортна

Поўдзень – рус. юг

Уявіць – рус. представить

Зайздрасць – рус. зависть

Што тычыцца – рус. что касается

Дачыненне = адносіны

Прыклад – рус. пример

Пагроза знікнення – рус. угроза исчезновения

Крок – рус. шаг

Паслуга – рус. услуга

Дамагчыся = дабіцца

Цалкам = поўнасцю

Мовазнаўца – рус. языковед

Не трымацца асобна – рус. не держаться отдельно

Дзеля – рус. ради

Пашыраная з’ява – рус. распространенное явление

Звяртацца – рус. обращаться

Носьбіт – рус. носитель

Намагацца = старацца

Часопіс – рус. журнал

У выпадку – рус. в случае

Карысны – рус. полезный

Сродак – рус. средство

Натуральна – рус. естественно

Атрымацца – рус. получиться

Натхненне – рус. вдохновение

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: kremlin.ru