Музыку затрымалі разам з гуртом «Irdorath», ён быў за кратамі з 2 жніўня.
Беларуская рада культуры паведаміла аб паспяховай эвакуацыі з Беларусі дудара і палітвязня Змітра Шыманскага. Цяпер ён у Варшаве.
Тры тыдні таму яго асудзілі на тры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хімія») за гранне на дудзе на маршы 16 жніўня 2020 года. Перад высылкай на «хімію» яго вызвалілі з-пад варты ў залі суду.
Шыманскага затрымалі 2 жніўня 2021 года разам з музыкамі гурту «Irdorath», судзілі за «Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яго і іншых затрыманых з «Irdorath».
Зміцер Шыманскі 15 гадоў грае на дудзе і іншых інструментах у розных гуртах, у ліку якіх «Всё_Crazy», «Ліцвінскі хмель», «Cornu Copia», «Javaryna» і іншыя.
АА belsat.eu