Спецдакладчыца ААН: катаванні – частка дзяржаўнай палітыкі РФ ва Украіне


Спецдакладчыца ААН па праблемах, звязаных з выкарыстаннем катаванняў, Эліс Джыл Эдвардс лічыць, што катаванні ў дачыненні да ўкраінскіх цывільных асобаў і ваеннапалонных з’яўляюцца сістэматычнай практыкай, ухваленай кіраўніцтвам Расеі. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на матэрыял «The New York Times».

Па словах Эдвардс, сведкі паведамлялі аб дакладных фактах, якія пацвярджаюць пастаяннае выкарыстанне катаванняў, уключаючы згвалтаванні і збіванні, у розных месцах утрымання ва ўмовах расейскай акупацыі.

«Гэта не выпадковыя, ірэгулярныя паводзіны, – сказала Эдвардс. – Гэта частка дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на запалохванне, нагнятанне страху або пакаранне з мэтай атрымання інфармацыі і прызнанняў».

Hавiны
«Забіралі абутак, залівалі вадой на марозе і зноў абувалі». Як расейцы катавалі ўкраінскіх палонных
2022.05.02 15:07

Паводле словаў Эдвардс, з моманту атрымання ёю год таму мандата спецдакладчыка яна не менш за сем разоў звярталася да расейскіх уладаў наконт паводзінаў вайскоўцаў і персаналу ў месцах пазбаўлення волі, але адказу не атрымала. З пункту гледжання спецдакладчыцы ААН, адмова Масквы расследаваць паведамленні аб катаваннях раўнасільная маўкліваму ўхваленню іх выкарыстання.

Спецдакладчыца ААН заявіла, што з сотняў украінскіх ваеннапалонных, захопленых Расеяй і вызваленых у выніку абмену, 90% падвяргаліся катаванням, у тым ліку сексуальнаму гвалту. Некаторыя расказалі, што іх таварышы паміралі ў зняволенні ад збіцця або дрэнных умоваў утрымання.

Hавiны
У вызваленых раёнах Харкаўшчыны знойдзена ўжо больш за дзесяць катавальняў
2022.09.17 23:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў