Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 5» паказаў паўфінальныя матчы жаночага адзіночнага разраду «Australian Open» з удзелам беларусак Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленкі. Пры гэтым тэлеканал не мае правоў на паказ гэтых спартовых спаборніцтваў, піша «Прессбол».
27 студзеня ў эфіры дзяржтэлеканалу «Беларусь 5» адбыліся паказы паўфіналу «Australian Open» у якіх гулялі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Але правамі на трансляцыю тэнісу ў Еўропе валодае «Eurosport», аўстрыйскі «Servus TV» і швейцарскі «SSG».
Кіраўнік «Беларусь 5» Павел Булацкі, якому датэлефанаваліся журналісты, кінуў слухаўку, калі пачуў пытанне.
З сайта «Setanta Sports» знікла навіна аб паказе турніраў ВТА ў Беларусі. Трансляцыяў для беларусаў на платформе таксама няма.
Алена Аляксандрава belsat.eu