Супраць Лукашэнкі на чале УНС таемна прагаласавала толькі адна асоба. Ён сказаў, што гэта Качанава


Лукашэнка «сенсацыйна» абраны кіраўніком Усебеларускага народнага сходу. За яго прагаласавалі 1157 дэлегатаў з 1158. Ён сказаў, што адзінаю асобаю, якая выступіла супраць, была старшыня Савету рэспублікі Наталля Качанава, піша выданне «Sputnik». Галасаванне, як заяўлялася, было таемным.

На плошчы Незалежнасці ў Менску прайшоў мітынг на знак падтрымання дзейнага кіраўніка краіны. За некалькі гадзінаў да пачатку ў раёне Дому ўраду зʼявіліся міліцыянты і спецтэхніка. На здымку – Наталля Качанава. 16 жніўня 2020 года. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

«Не чапляюся я за гэтую пасаду. Ні за адну, ні за другую. Я проста хачу, каб было добра», – заявіў Лукашэнка пасля абрання кіраўніком УНС.

У, як заяўлялася, таемным галасаванні ўзялі ўдзел 1158 дэлегатаў, і толькі адна асоба выступіла супраць Лукашэнкі – ягоная кандыдатура была адзінаю.

«Збольшага, мабыць, тут “ябацькі” і вы не шукайце, хто тут нехта адзін прагаласаваў супраць: я ведаю, хто гэта. Гэта не я, гэта – Качанава», – сказаў палітык.

Намеснікам старшыні Усебеларускага народнага сходу абралі Аляксандра Косінца – колішняга кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта і былога старшыню Віцебскага аблвыканкаму.

Прэзідыум УНС, у якім 13 асобаў, абралі адзінагалосна.

Абноўлена
«Ніхто акрамя нас», англасаксы і страшныя 1990-я. Што казаў Лукашэнка «Усебеларускаму сходу»
2024.04.24 13:59

Атрымаўшы новую пасаду, Лукашэнка загаварыў пра свой сыход, што немінуча некалі адбудзецца:

«Я хачу, каб фініш майго палітычнага жыцця быў годным, як і ўсе вы, і каб мы не ўгробілі тое, што стварылі сваімі рукамі. І я пайду на спакой толькі тады, калі вы мне ў нейкай форме скажаце “ўсё”, і калі побач будзе стаяць чалавек, які не здрадзіць, які будзе ісці на барыкады, не баючыся, які не будзе лічыцца ні з чым, нават з уласным жыццём».

Ён таксама сказаў, што «беглым» выдалі мільёны долараў на атаку ў медыях супраць яго і дэлегатаў і заклікаў не слухаць «усялякія размовы» пра тое, што ён і ягоныя дзеці карыстаюцца нечым за дзяржаўны бюджэт, што ён кагосьці «крышуе» ці вывозіць грошы ў арабскія краіны. «Я ніколі не быў варугам», – заявіў палітык.

Эксперты раней казалі «Белсату», што Усебеларускі народны сход беларусаў не рэпрэзентуе, а пасля раптоўнага сыходу Лукашэнкі толькі падалье алею ў агонь і разбалансуе ўладу, якая «апынецца ў канфлікце паміж рознымі інстытутамі»: парламентам, урадам і УНС.

Аналітыка
Выбары ва УНС: як у Беларусі кулуарна ствараюць «калектыўнага Лукашэнку»
2024.03.14 06:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў