На вучэннях пад Баранавічамі загінуў вайсковец – «BYPOL»


Вайсковец памёр падчас вучэнняў на Абуз-Лясноўскім палігоне (230-ы агульнавайсковы палігон) пад Баранавічамі. Пра гэта паведамляе «BYPOL».

Сяргей Талатыннік.
Калаж: «BYPOL»

Паводле звестак аб’яднання, загінуў камандзір батарэі 105-га асобнага механізаванага батальёну 11-й АМБр, якая дыслакуецца ў Слоніме, старэйшы лейтэнант Сяргей Аляксандравіч Талатыннік 1999 года нараджэння.

«На дадзены момант разглядаюцца дзве версіі таго, што здарылася: суіцыд і неасцярожнае абыходжанне са зброяй. Мы будзем сачыць за інфармацыяй, якая паступае», – піша «BYPOL».

Сяргей Талатыннік паходзіць з вёскі Адрыжын Іванаўскага раёну, выпускнік Вайсковай акадэміі.

Hавiны
У Берасці застрэліўся салдат тэрміновай службы
2023.04.10 19:26

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў