У Менску абмяжуюць рух усяго транспарту на частцы вуліцы Розы Люксембург з 25 сакавіка да 25 траўня. Адпаведную пастанову прыняў Менскі гарвыканкам.
Абмежаванні для транспартавых сродкаў і аўтамабіляў будуць дзеяць ад жылога дому 158 да дому 161 амаль два месяцы: з 00:00 25 сакавіка да 00:00 20 траўня. Тлумачыцца гэта «пагрозаю бяспекі дарожнага руху, у тым ліку жыццю і (або) здароўю грамадзянаў».
Таксама раней «Менсктранс» паведамляў, што з 25 сакавіка да 30 сакавіка будзе прыпынены рух аўтобусаў № 182с, 188c, 192, 196с. Змены прынятыя, каб пазбегчы ДТЗ падчас вясновых школьных вакацыяў.
Арсен Рудэнка belsat.eu