За падзеі 2020 года сілавікі затрымалі сямейную пару


Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы паведамілі пра затрыманне сямейнай пары, якую вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і дапамозе «экстрэмістам».

На «пакаянным» відэа затрыманы мужчына кажа, што працаваў інжынерам і «паводле роду дзейнасці валодаў інфармацыяй пра месца пражывання найвышэйшых службовых асобаў, у тым ліку кіраўніка дзяржавы». Гэтыя звесткі ён нібыта пакідаў у чаце «Краіны для жыцця».

Мужчына сцвярджае, што таксама быў адміністратарам дваровага чату «Наш двор»: арганізоўваў сустрэчы і пад.

Кажа, разам з жонкай браў удзел у пратэставым маршы 16 жніўня 2020 года. За ўдзел у пратэстах сужэнства звольнілі з працы, пасля чаго яны былі вымушаныя звяртацца па дапамогу да ініцыятывы «ByHelp».

Паводле якіх артыкулаў затрымалі сужэнства і дзе пара цяпер, невядома.

Агляд
«Рэпрэсіі сталіся сутнасцю сістэмы». Як Беларусь ператвараецца ў Іран
2024.04.30 16:31

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў