Чаму Аляксандр Лукашэнка перастаў браць у паездкі малодшага сына?


Што хаваецца за кулісамі паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан і чаму ён перастаў браць з сабою ў замежныя паездкі малодшага сына Мікалая? У праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою каментуе Улад Кобец, дырэктар iSANS, Міжнароднай стратэгічнай сеткі для бяспекі.

Сяргей Пеляса: Чаму Аляксандр Лукашэнка перастаў браць у паездкі малодшага сына? Лукашэнка – у Азербайджане, і кідаецца ў вочы, што гэта адзін з ягоных чарговых візітаў, дзе няма Мікалая Лукашэнкі. Куды дзеўся Коля і чаму Лукашэнка-старэйшы яго не бярэ?

Улад Кобец: І шпіц кудысь падзеўся. Калі без жартаў, мы ўсе даўно заўважылі, што Колі даўно няма, і няма пацверджанай інфармацыі, чаму яго няма. Можа, гэта прыкмета часу. Мы бачым, што шмат што змяняецца з улікам ядравых вучэнняў і той прапаганды, якую высылаюць на Захад. Мог не ўзяць яго з пытанняў бяспекі альбо дае сігнал, што Колі няма побач, бо рыхтуецца нешта сур’ёзнае. Азербайджан сёння – адзін з важных каналаў для рэжыму Лукашэнкі ў абыходзе санкцыяў.

Яны размаўлялі за зачыненымі дзвярыма. Ні Аліеў, ні Лукашэнка не звярнуліся да журналістаў. Пазней прэс-служба Лукашэнкі сказала, што гаворка ішла пра ўдзел Беларусі ў аднаўленні вернутых тэрыторыяў Карабаху і вакол яго. Ці гэта рэальная мэта ягонага візіту і аграрная выстава, ці прыкрыўка, а насамрэч там хутчэй брудныя інтарэсы і справы, звязаныя з тым, што Азербайджан – у цікавым месцы? Гэта калідор паміж Азіяй і Еўропай.

Калі рыхтуецца такі візіт, натуральна, вакол яго шмат што адбываецца, развязваюцца другасныя пытанні. Тое, пра што яны маглі сказаць, яны сказалі. Сказалі пра забудову тэрыторыі. Гэта тое, што Лукашэнка і пра Украіну думаў. Калі б вайна пайшла, як планаваў Пуцін, то гэта вялікая тэрыторыя для будаўніцтва і розных рэчаў. Характар закрытых сустрэчаў гаворыць пра тое, што размаўлялася пра штось іншае. Тое, што Азербайджан – адна з галоўных краінаў, праз якія ідуць каналы абыходу санкцыяў, значыць грошы для рэжыму, думаю, шмат увагі было ўдзелена гэтаму.

Інтэрв’ю цалкам глядзіце ў відэа вышэй.

Hавiны
Лукашэнка наведвае тэрыторыі, якія Азербайджан адваяваў у армянаў
2024.05.17 13:13

belsat.eu

Стужка навінаў