У сеціва выцеклі персанальныя дадзеныя каля мільёна грамадзянаў Беларусі


Персанальныя дадзеныя каля мільёна беларускіх грамадзянаў выцеклі ў сеціва ў 2024 годзе. Гэта звязана з адным буйным інцыдэнтам, распавёў дырэктар Нацыянальнага цэнтру абароны персанальных дадзеных Андрэй Гаеў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Маштабны выцек звязаны з дзейнасцю кампаніі, што займаецца транспартаваннем.

«Калі правесці аналіз сітуацыі, то дзесьці крыху больш за палову несанкцыянавана выцеклай у сетку інфармацыі мае дачыненне да дзейнасці арганізацыяў, што аказваюць разнастайныя паслугі – медычныя, у сферы харчавання, транспартныя», – сказаў Андрэй Гаеў.

Ён таксама распавёў, што ў 2024 годзе дзяржава забрала з дзейнасці арганізацыяў каля 9,5 млн адзінак інфармацыі пра грамадзянаў Беларусі. Гаеў сцвярджае, што гэтыя звесткі апрацоўваліся незаконна.

Якія менавіта дадзеныя выцеклі, Гаеў не распавядае, як і не ўдакладняе, пра якія канфіскаваныя адзінкі інфармацыі ідзе гаворка. Персанальныя дадзеныя мусяць быць абароненыя, аднак улады Беларусі могуць трактаваць гэта даволі дзіўным чынам. Напрыклад, Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных нядаўна заявіў, што навучанне праз ZOOM супярэчыць беларускаму заканадаўству. Нібыта гаворка ідзе пра трансмежавую перадачу персанальных дадзеных, у тым ліку ў краіны з неналежным узроўнем іх абароны. Чыноўнікі лічаць, што ў такіх выпадках мусяць выкарыстоўвацца інфармацыйныя сеткі, сістэмы і рэсурсы нацыянальнага інтэрнэт-сегменту, размешчаныя ў Беларусі і зарэгістраваныя тут жа.

Hавiны
Цэнтр персанальных дадзеных лічыць, што онлайн-навучанне па ZOOM парушае заканадаўства
2024.04.29 18:13

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў