Сталася вядома, на колькі арыштавалі каталіцкіх святароў з Шуміліна


Курыя Віцебскай Архідыяцэзіі пацвердзіла арышт святароў-аблатаў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха з Шуміліна. Іх пакаралі 15 і 10 соднямі арышту адпаведна, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех.
Фота: «Katolik.life»

Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха затрымалі 8 траўня ў Шуміліне. Тады парафія Маці Божай Фацімскай засталася без святароў ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, якую каталікі адзначалі сёлета 9 траўня. Па святароў прыехалі адразу тры машыны міліцыі. Як пазней сталася вядома «Katolik.life», у той жа дзень затрымалі верніцу.

«Хрысціянская візія» паведамляла, што Юхневіча і Лемеха вінавацілі ў «дыверсійнай дзейнасці на шкоду беларускай дзяржаве».

Вернікі распавядалі, што затрыманне адбылося пасля таго, як у Шуміліне прайшла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі:

«Калі ўсе раз’ехаліся, у касцёл прыбылі тры машыны з міліцыяй, усе былі ў цывільным. Агледзелі памяшканні і забралі айца Паўла. У той жа час айца Анджэя затрымалі ў дарозе – ён ехаў на сустрэчу».

Анджэй Юхневіч і Павел Лемех – грамадзяне Беларусі.

Hавiны
Беларусь на другім месцы ў спісе краінаў, дзе арыштоўваюць і забіваюць каталіцкіх святароў
2024.01.14 11:08

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў