Прэм'ер-міністра Славаччыны прааперавалі, ён больш не ў небяспечным для жыцця стане


Стан прэмʼер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца пасля замаху больш не небяспечны для жыцця, распавёў віцэ-прэмʼер краіны Томаш Тараба. Робэрта Фіца, які атрымаў кулявыя раненні, аперавалі некалькі гадзінаў.

Робэрт Фіца.
Фота: dennikn.sk

«Я быў вельмі ўзрушаны… На шчасце, наколькі я ведаю, аперацыя прайшла паспяхова, і думаю, урэшце ён выжыве… У гэты момант ягоны стан не пагражае жыццю», – сказаў віцэ-прэмʼер Славаччыны Томаш Тараба.

Ён таксама распавёў, што адна куля прайшла праз жывот Фіца, а другая трапіла ў сустаў. Паводле звестак мясцовых СМІ, на Фіца 15 траўня напаў 71-гадовы пісьменнік і паэт Юрай Цынтула. Сцвярджаецца, што пры сабе ў яго быў легальны пісталет.

«Гэты замах быў здзейснены з палітычных матываў, і рашэнне злачынца нарадзілася адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў», – сказаў міністр унутраных справаў Славаччыны Матуш Шутай Эштак.

У апошнія гады ў Славаччыне праходзілі палітычныя дэбаты, у тым ліку падчас прэзідэнцкіх выбараў, на якіх у красавіку 2024 года перамог саюзнік Фіца Пэтэр Пэллегрыні. Іхная партыя «Голас – сацыяльная дэмакратыя» выступала з крытыкаю дапамогі Украіне і за нармалізацыю адносінаў з Расеяй і Беларуссю.

Калі Фіца ў кастрычніку 2023 года вярнуўся на пасаду прэмʼер-міністра, апазіцыя назвала гэта захопам улады. Таксама Фіца даўно крытыкуе славацкія СМІ, адмаўляючыся ад кантакту з некаторымі выданнямі.

Абнаўляецца
У Славаччыне стралялі ў прэм’ер-міністра. Ён у цяжкім стане, аперацыя цягнецца гадзінамі
2024.05.15 16:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў