Перакладчыца Вольга Калацкая на волі – СМІ


Перакладчыца Вольга Калацкая на волі, піша «Наша Ніва». Раней навуковец Сяргей Бесараб паведамляў, што яе затрымалі 9 траўня, а ў яе доме адбыўся ператрус.

Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» за поўхі прапагандысту Азаронку. 24 сакавіка 2021.
Фота: Белсат

У 2021 годзе Вольгу Калацкую пакаралі двума гадамі хатняй хіміі за «злоснае хуліганства». Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч. 15 лістапада 2020 года Калацкая дала поўху прапагандысту Грыгорыю Азаронку на акцыі пратэсту. За гэта яе пакаралі, хаця перакладчыца вымачылася перад прапагандыстам і ён не меў да яе прэтэнзіяў. Пазней жанчына патлумачыла, што была абражаная паводзінамі і пытаннямі Азаронка. Таму эмацыйна ўзрушылася і не стрымалася.

Таксама супраць Вольгі Калацкай заводзілі крымінальную справу нібыта за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Аднак справа была прыпыненая. Затым Следчы камітэт адмяніў пастанову аб спыненні вытворчасці і ў чэрвені 2021 года Вольга стала падазраванай.

У Вольгі ўдома маці сталага веку, якой неабходны догляд.

Аб’ектыў
Два гады за дзве поўхі Азаронку?
2021.03.23 21:08

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў