Выбарчы вечар на «Белсаце». Далучайцеся да дэбатаў, каб зрабіць свядомы выбар


З 25 да 27 траўня пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання. 24 траўня напярэдадні выбараў «Белсат» зладзіць адмысловы выбарчы вечар у эфіры. Прадстаўнікі выбарчых спісаў збяруцца ў студыі, каб прэзентаваць свае праграмы і адказаць на пытанні.

Якім чынам беларусы могуць уплываць на будучае ў краіне? Ці магчыма гэта ўвогуле, калі асноўныя дэмакратычныя сілы апынуліся за яе межамі? Шукаць адказы на гэтыя пытанні мае намер Каардынацыйная рада, створаная ў 2020 годзе з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай як незалежны прадстаўнічы орган грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць з 25 да 27 траўня. З 11 спісаў будуць абраныя 80 дэлегатаў.

24 траўня напярэдадні выбараў «Белсат» зладзіць адмысловы выбарчы вечар у эфіры. Упершыню прадстаўнікі спісаў  збяруцца ў адной студыі, каб прэзентаваць свае праграмы і адказаць на пытанні гледачоў і вядоўцаў – усё, каб вы змаглі зрабіць свядомы выбар.

Далучайцеся да эфіру і выбарчага вечару 24-га траўня ў пятніцу пасля інфармацыйнай студыі «Белсат» а 21-ай гадзіне паводле беларускага часу.

24 траўня Выбарчая камісія пастанавіла зняць з выбараў у КР спіс №5 «Закон і правапарадак» у якасці пакарання за выкарыстанне чат-бота плану «Перамога» для агітацыі.

Прадстаўнікі выбарчага спісу № 6 «Голас дыяспар» не будуць ўдзельнічаць у перадвыбарчых дэбатах на «Белсаце». «Голас дыяспар» не знайшлі асобу, якая магла б прысутнічаць на дэбатах у Варшаве.

Чытайце таксама адказы на пытанні, якія «Белсат» ужо задаваў прадстаўнікам выбарчых спісаў:

belsat.eu

Стужка навінаў