Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ сем спісаў кандыдатаў, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Інфармацыя пра гэта змешчаная ў абноўленым спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС.
Цяпер новы статус атрымалі выбарчыя спісы «Хопіць баяцца», «Наша справа», «Салідарнасць», «Краіна для жыцця», «Незалежныя беларусы», «Голас дыяспараў – Адзінства па-над межамі», «Блок Пракоп’ева-Ягорава» а таксама ўсе ўдзельнікі гэтых абʼяднанняў.
Першым 3 траўня КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» «Каманду Латушкі і Рух «За свабоду». 10 траўня «экстрэмісцкім фармаваннем» былі прызнаныя «Закон і парадак», «Еўрапейскі выбар», «Моладзевы наступ» і «Воля».
Цяпер усе 12 выбарчых спісаў у Каардынацыйную раду прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Нагадаем, што «Белсат» ладзіць адмысловы праект з нагоды выбараў у Каардынацыйную раду. У яго межах мы знаёмім выбарнікаў са спісамі, што прэтэндуюць на месцы ў КР. Кожны з лідараў атрымаў аднолькавыя пытанні. Адказы публікуюцца згодна з чаргой, у якой яны былі атрыманыя нашымі карэспандэнтамі. На гэты момант ужо былі апублікаваныя адказы наступных выбарчых спісаў:
Якуб Хруст belsat.eu