Выбарчая камісія ў Каардынацыйную раду апублікавала зацверджаныя спісы выбарчых суб’ектаў. Усяго ў апублікаваным дакуменце прыводзяцца 12 спісаў, зацверджаных пастановай камісіі ад 25 красавіка 2024 года.
У дакуменце таксама пазначана, што камісія адмовіла ў рэгістрацыі спіса выбарчага суб’екта «За годнасць беларусак».
Прыведзеныя спісы выглядаюць наступным чынам (са зменамі станам на 9 траўня):
«Незалежныя беларусы»
«Закон і правапарадак»
«Аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя «Салідарнасць»
«Грамадскі рух «Краіна для жыцця»
«Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
«Блок Пракоп’ева-Ягорава»
«Еўрапейскі выбар»
«Воля»
Аб’яднанне «Наша справа»
«Моладзевы наступ»
«Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі»
«Хопіць баяцца»
Раман Шавель belsat.eu