Магілёўца затрымалі за 7000 каментароў. Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі 18 траўня


Праваабаронцам стала вядома пра хвалю затрыманняў за каментары ў адрас прадстаўнікоў улады Беларусі, у падтрымку Украіны, пра расейскіх вайскоўцаў. Адначасова працягваюцца суды за пратэсты 2020 года, а ў кватэры беларусаў, якія з’ехалі за мяжу, прыходзяць з ператрусамі. Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі – у нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Daniel Abbatt / pexels.com

Праваабарончы цэнтр «Вясна» распавядае пра затрыманне жыхара Магілёву за каментары ў падтрымку Украіны. З мужчынам знялі «пакаяльнае відэа» на фоне расейскага сцягу і пад песню пра «святую Русь». Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманы пісаў «негатыўныя каментары на адрас расейскіх вайскоўцаў».

Hавiны
Жыхара Магілёва затрымалі за каментары пра расейскіх вайскоўцаў
2024.05.18 10:09

Яшчэ аднаго магілёўца сілавікі затрымалі за «больш за 7000 негатыўных каментароў з пагрозамі фізічнай расправы ў адрас прадстаўнікоў улады», паводле тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі. Мужчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (арт.368 КК РБ).

Менская абласная пракуратура ўзбудзіла супраць беларуса крымінальную справу паводле арт.369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») за каментары на адрас пракурора Менскага раёну, якія былі пакінутыя ў тэлеграм-канале «Дзікае Паляванне Chat» у траўні 2024 года.

Наталля Захаранка.
Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Стала вядома, што была прызначаная дата апеляцыі па справе палітзняволенай грамадзянкі Украіны Наталлі Захаранкі, асуджанай за «шпіянаж». Суд над жанчынай праходзіў у закрытым рэжыме ў Гомлі і цягнуўся амаль месяц. Захаранку абвінавацілі ў «шпіянажы на карысць Украіны» паводле арт. 358 КК РБ, а ейную знаёмую Ларысу Курпу – у неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК РБ). Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Наталлі 9 гадоў зняволення.

Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля была валанцёркай. Пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕЗ і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі. Да пачатку расейскай агрэсіі прадпрымальніца часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

Вярхоўны Суд 24 траўня разгледзіць апеляцыйную скаргу Наталлі. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча.

За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрымалі жанчыну. На «пакаяльным відэа» затрыманую прымусілі сказаць, што яна таксама распаўсюджвала «экстрэмісцкія матэрыялы», пакідала абразлівыя каментары і пісала ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі».

Hавiны
«Знайшлі брата і прыйшлі да яго». Што вядома пра ператрусы ў беларусаў, якія з’ехалі за мяжу?
2024.05.18 19:44

«Медыязоне» стала вядома пра ператрусы ў кватэрах беларускіх эмігрантаў у Менску, Магілёве і Горадні, якія прайшлі 16 – 17 траўня. Родным аднаго з эмігрантаў следчы казаў, што «мае спіс з 200 чалавек». СК распачаў крымінальную справу супраць 104 беларусаў, што выйшлі на акцыі да Дня Волі па ўсім свеце.

20 траўня ў Крупках у 8 раз будуць судзіць пенсіянера Васіля Дземідовіча. Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 391 КК РБ(«Абраза суддзі»). Справу будзе разглядаць суддзя Алег Лагачоў.

Агулам Дземідовіча судзілі ўжо 7 разоў і пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні спадара Васіля ўтрымліваюць амаль два гады.

У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. За апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Цяжкія ўмовы этапавання і ўтрымання ў зняволенні пакінулі вельмі дрэнны адбітак на здароўі пенсіянера.

Hавiны
Беларусы жывуць ва ўмовах сталінскіх часоў – Ціханоўская на міжнароднай канферэнцыі «Impact»
2024.05.16 12:24

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў