Святлана Ціханоўская: Не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных


Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Радаўніцы і адзначыла, што нягледзячы на тое, што не ўсе сёння маюць магчымасць прыехаць да блізкіх на могілкі, мы трымаем родных людзей у сэрцы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: tsikhanouskaya.org

«Дарагія мае, шчыра віншую вас з Радаўніцай! Гэты дзень для нас заўжды быў важны, бо беларусы добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я. Сёння мы не проста ўзгадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі.

Не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных і блізкіх. Гэта вельмі балюча, бо рэжым намагаецца забраць у нас нават магчымасць трымацца за карані. Мы не можам прыбрацца на могілках, прынесці кветкі, дакрануцца да крыжоў… Але, нягледзячы на складанасці, сваё неба мы носім з сабою, а родных людзей трымаем у сэрцы. Здолеем і гэта! Са святам!» – звярнулася да беларусаў дэмакратычная лідарка ў сваім Telegram-канале.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў