На свабоду выйшаў адзін з саўладальнікаў «Гіпа» Васіль Варфаламееў


На свабоду выйшаў адзін з саўладальнікаў сеткі «Гіпа», «Белмаркету», «Эліз» і іншых кампаніяў Васіль Варфаламееў, піша выданне «Наша Ніва». Ён правёў у СІЗА каля трох месяцаў.

Генеральны дырэктар «Гіпа» Васіль Варфаламееў.
Крыніца: «Наша Ніва»

Умовы, на якіх бізнесовец апынуўся на волі, пакуль не называюцца, піша выданне.

Вядома, што Васіля Варфаламеева арыштавалі ў лютым 2024 года.

У лютым 2023 года Аляксандр Лукашэнка публічна абураўся з высокіх заробкаў кіраўніцтва сеткі «Гіпа». Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі тады заявіў, што розніца паміж заробкамі працаўнікоў і кіраўніцтва ў гандлёвых арганізацыях мусіць быць у межах 1:8, а ў «Гіпа» гэты каэфіцыент нібыта складаў 1:67.

Сяргей Варфаламееў у розныя гады ўваходзіў у топ-20 самых уплывовых беларускіх бізнесоўцаў у рэйтынгах, якія складалі эканамічныя журналісты.

Гэта сапраўды багаты чалавек, які зрабіў капітал на гандлі нафтапрадуктамі, а потым пачаў укладвацца ў рэтэйл і вытворчасць. Самы знакаміты, але наўрад ці самы прыбытковы бізнес Варфаламеева – сетка крамаў «Гіпа». Там ён генеральны дырэктар і саўладальнік.

Паводле кіраўніка Камітэту дзяржкантролю Васіля Герасімава, гендырэктару «Гіпа» ў 2020–2021 гадах было выплачана 6,2 мільёна рублёў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў