У Менску за ўдзел у пратэстах затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі


Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы апублікавалі «пакаяннае» відэа дырэктара мэблевай кампаніі з Менску.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». Менск, Беларусь. 16 жніўня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / Вот Так / Белсат

На відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі, мужчына кажа, што ў жніўні 2020 года ён удзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах, выкарыстоўваў пратэставую сімволіку, выходзіў на праезную частку і рабіў фатаграфіі.

«Маё пакаранне, магчыма, будзе звязанае з пазбаўленнем волі», – кажа затрыманы. Ён таксама параіў тым, хто ўдзельнічаў у пратэстах, добраахвотна здацца сілавікам, «каб змякчыць пакаранне».

«Медиазона» знайшла старонку затрыманага ў сацыяльных сетках, там ён падпісаны як Павел Красуцкі.

Агляд
Галоўнае – максімальна запалохаць: як працуе карна-рэпрэсіўная машына ў Беларусі
2024.02.01 14:26

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў