Расея нанесла ракетны ўдар па Харкаўшчыне


Расейская армія нанесла ракетны ўдар па цывільнаму прадпрыемству ў пасёлку Кароціч, што на Харкаўшчыне.

Наступствы ракетнага ўдару па цывільнаму прадпрыемству ў пасёлку Кароціч, што на Харкаўшчыне.
Фота: pgo_gov_ua / Telegram

Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) паведамляе, што расейская ракета трапіла ў вытворча-складскі будынак і часткова зруйнавала яго. Распачаўся пажар.

Паводле Офісу генпракурора Украіны, у выніку атакі на прадпрыемства загінуў адзін чалавек, чацвёра атрымалі раненні. Усе пацярпелыя – працаўнікі прадпрыемства.

Наступствы ракетнага ўдару па цывільнаму прадпрыемству ў пасёлку Кароціч, што на Харкаўшчыне.
Фота: pgo_gov_ua / Telegram

Пракуратура распачала крымінальныя справы за парушэнне законаў і звычаяў вайны (ч. 2 арт. 438 КК Украіны).

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў