На Віцебшчыне пачасціліся выпадкі судоў за «невыкананне ваенна-транспартнага абавязку»


«Віцебская Вясна» звяртае ўвагу на тое, што за чатыры месяцы 2024 году ў Віцебскай вобласці судамі было разгледжана ўжо 13 адміністратыўных справаў па артыкуле 24.40 КаАП РБ («Невыкананне ваенна-транспартнага абавязку»). Летась такіх разглядаў было толькі дзевяць.

Вучэнні ў Беларусі, 8 верасня 2022 году.
Фота: modmilby/Telegram

Аналіз судовых пастаноў паказаў, што рэгіянальнымі лідэрам па колькасці выпадкаў «транспартнага ваеннага сабатажу» зʼяўляецца прадпрыемствы Міёрскага раёна: у 2023 годзе праз суды прайшлі тры адміністратыўныя справы, а сёлета іх было ўжо сем.

Напрыклад, 22 красавіка суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч разгледзела адміністратыўную справу ў дачыненні дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства «Любінава» Васіля Хамёнка. Пры праверцы ваенкаматам ААТ «Любінава» было ўстаноўлена, што яно не гатова ў выпадку вайны прадаставіць арміі неабходныя транспартныя сродкі. Дырэктар не забяспечыў гатовасць аўтамабіляў МАЗ 555142, УАЗ 390945 і УАЗ 31631, бо машыны не прайшлі дзяржаўны тэхагляд. Віна кіраўніка складалася ў тым, што ён «не арганізаваў закладку камплектаў запасных частак, шанцавой прылады і заправачнага інвентару для аўтамабіляў».

Дырэктар ААТ «Любінава» не быў пакараны: суддзя Яскевіч пастанавіла спыніць справу і вызваліла Хамёнку ад адміністратыўнай адказнасці на падставе з-за таго, што ён прызнаў факт учынення ім правапарушэння.

Аналітыка
Вайна на чужой зямлі, злы Захад і касмапаліты. Што трэба ведаць пра новую Ваенную дактрыну
2024.04.29 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў