У Савецкім раёне Менску праблемы з вадой. Пра гэта 1 траўня паведамляе дзяржаўнае выданне «Минск-Новости».
Як адзначаецца, вады няма ў раёне вуліцы Усходняй. Праблемы з водазабеспячэннем і на вуліцы Ламаносава, 8.
У дыспетчарскай службе ўдакладнілі, што адбыўся прарыў водаправоду на вуліцы Сурганава. Калі вырашаць праблему, не вядома.
Нагадаем, што ў траўні ў жыхароў Беларусі пачнецца традыцыйнае амаль двухтыднёвае адключэнне гарачай вады. Напрыклад, у Менску адключаць яе пачнуць з 15 траўня. Графік адключэння апублікаваны на сайце «Менскэнерга».
Якуб Хруст belsat.eu