Пензенскі вытворца пельменяў «Кондольские» запусціў акцыю «еўрапейскага стаўлення» да кліентаў, у межах якой прапануе 50-адсоткавую зніжку прадстаўнікам сексуальных меншасцяў на сваю прадукцыю. Пра гэта гаворыцца ў групе «Кондольских» ва «уКантакце».
Каб атрымаць зніжку, прадстаўнікі ЛГБТ павінныя прыйсці ў краму разам з партнёрам.
Частка падпісантаў групы «Кондольских» у каментарах шкадавала, што не з’яўляюцца геямі, некаторыя абурыліся з-за акцыі і прапанавалі лепш зрабіць пельмені для вегетарыянцаў або даць зніжку пенсіянерам.
Некаторыя пачалі абражаць у каментарах геяў, а некаторыя заявілі, што больш не стануць набываць прадукцыю кампаніі.
«Белсату» не ўдалося атрымаць ад вытворцаў пельменяў: адміністратары групы заявілі, што пакуль не хочуць размаўляць з журналістамі.
ДД belsat.eu