Адказных за захоп самалёта «Ryanair» шукаюць праз Інтэрпол. Спыталі, чаму іх няма ў спісе Інтэрполу
Інтэрпол сам не абвяшчае ў вышук і не арыштоўвае, а толькі спрыяе абмену звесткамі між праваахоўнікамі розных краінаў, патлумачылі «Белсату» ў прэс-службе гэтай арганізацыі, адказваючы на пытанне, ці будзе Інтэрпол шукаць беларусаў, якіх вінавацяць у захопе самалёта «Ryanair» у 2021-м годзе. У агульным выпадку яны нават не могуць самастойна пастанавіць, што звесткі трэба апублічыць.
навіны