Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі нагадаў амерыканскаму мільярдэру Ілану Маску, што за «Starlink» для Украіны бізнесовец атрымлівае нямала грошай і, калі што, знойдзецца іншы пастаўляльнік паслуг. Гэта Сікорскі напісаў у Х, каб адказаць на допіс Маска, што без «Starlink» украінскі фронт абрынецца.
Беларуская грамадзянская супольнасць была шакаваная пасля таго, як Доналд Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША другі раз. Замарожванне фінансавага падтрымання, што ён абвясціў, можа прывесці да скарачэння дзейнасці беларускіх ініцыятываў і недзяржаўных медыяў, а на іх месца прыйдуць прарасейскія і пралукашэнкаўскія праекты. «Белсат» запытаў у экспертаў, як могуць развівацца падзеі і чаму ў тым ліку для ЗША важна, каб беларуская грамадзянская супольнасць не развальвалася.