Улады Ірану будуць здольныя аднавіць узбагачэнне ўрану праз некалькі месяцаў, заявіў кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАгАтЭ) Рафаэль Гросі, перадае CBS.
Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня на паседжанні Найвышэйшага еўразійскага эканамічнага савету ў пашыраным складзе асудзіў удары па Іране, не ўдакладніўшы, аднак, тых, хто гэтыя ўдары наносіў. Пра гэта паведамляе Reform.news.
У сувязі з адкрыццём новых участкаў паветранай прасторы краінаў, праз якія пралягае маршрут з Менску ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, «Белавія» змагла адмовіцца ад тэхнічнай пасадкі. Пра гэта 27 чэрвеня паведамілі ў авіякампаніі.
Офіс кіраўніка ўрада Ізраілю 24 чэрвеня пацвердзіў спыненне агню ў вайне з Іранам, пра што раней заяўляў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, паведамляе NEWSru.co.il. Гарачая фаза канфлікту пачалася 13 чэрвеня.
Уначы 20 чэрвеня ізраільская армія атакавала дзясяткі прамысловых аб’ектаў у цэнтры сталіцы Ірану, у тым ліку – вайсковыя ракетныя вытворчыя пляцоўкі і штаб-кватэру SPND, якая праводзіць даследаванні ў рамках іранскага праекту стварэння ядравай зброі. ЗША, у сваю чаргу, разважае над ядравым ударам па іранскім падземным заводзе.
Авіякампанія «Белавія» эвакуявала з Ірану грамадзянаў Беларусі і Расеі, неабходнасць чаго паўстала праз эскалацыю канфлікту паміж Ізраілем і Ісламскай Рэспублікай. Пра гэта БелТА паведамілі ў беларускім пасольстве ў Азербайджане. Акрамя Ірану, беларусы захраслі таксама ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Ізраільскі прэм'ер-міністр Бэньямін Нэтаньягу ў інтэрвʼю амерыканскаму тэлеканалу «ABC News» 16 чэрвеня дапусціў фізічную ліквідацыю вярхоўнага лідара Ірану аяталы Алі Хамэнэі.