«Свабода слова павінна быць гарантаваная. Журналістыка – гэта не злачынства», – такім чынам еўрапейскія дыпламаты адрэагавалі на суд над журналістам Ігарам Ільяшам. Аднак беларускія ўлады мяркуюць інакш. Расказваем пра гэта і іншыя парушэнні правоў у Беларусі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Дыпламаты Аўстрыі, Бельгіі, Вялікай Брытаніі, Еўразвязу, Нідэрландаў, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі і Швецыі прыйшлі да будынку Менгарсуда, дзе 21 лютага пачалі судзіць палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша. Пра гэта паведамляе амбасада Швецыі ў Менску.