Улады Ірану будуць здольныя аднавіць узбагачэнне ўрану праз некалькі месяцаў, заявіў кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі (МАгАтЭ) Рафаэль Гросі, перадае CBS.
Украінскі дыпламат, былы амбасадар у Беларусі Раман Бяссмертны ў сваім акаўнце ў Facebook выказаў здагадку адносна прычынаў візіту ў Менск адмысловага пасланніка прэзідэнта ЗША Доналда Трампа Кіта Келага, вынікам чаго сталася вызваленне часткі беларускіх палітвязняў.
Новыя спадарожнікавыя здымкі ад «Planet Labs», якія апублікавала шведскае выданне SVT, паказваюць, як у апошнія гады адбываецца мадэрнізацыя вайсковай базы пад Асіповічамі, дзе можа захоўвацца ядравая зброя.
Іран выпусціў па Ізраілю каля 150 балістычных ракетаў. Каля 15 чалавек атрымалі раненні, большасць з якіх, паводле словаў медыкаў, у добрым стане, піша «The Times of Israel».
У Беларусі няма ядравай зброі і малаверагодна, што яна там з'явілася, заявіў кіраўнік службы вонкавай выведкі Украіны Алег Івашчанка парталу «Укрінформ». Ён таксама расказаў, чаго чакае ад вайсковых вучэнняў «Захад-2025», што пройдуць у Беларусі восенню.