Новая начальніца сакратарыяту ПВТ Ганна Рабава загаварыла пра вяртанне айцішнікаў, якія з'ехалі з Беларусі, і адзначыла, што нейкіх забаронаў няма – усё залежыць толькі ад таго, наколькі адмыслоўцы «гатовыя працаваць на тых правілах і ўстаноўках, што дае нашая краіна». «Белсат» запытаўся ў прадстаўнікоў IT-сферы, наколькі гэта цікава спецыялістам і ці засталіся ў Беларусі кампаніі, у якіх яны маглі б працаваць.
Адная з менскіх кампаніяў, якая дапамагае афармляць шэнгенскія візы, апублікавала ў сацыяльнай сетцы Threads польскую працоўную візу, выдадзеную грамадзяніну Беларусі. Дазвол аказаўся нетыповым і рэдкім, адзначае «Zerkalo».