Цэнтр беларускай салідарнасці адновіць працу аддзелу прававой дапамогі, які быў часова закрыты з сярэдзіны траўня, паведаміла кіраўніца дэпартаменту Вольга Дабравольская ў эфіры радыё «Рацыя».
Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС), што дапамагае беларусам пераадольваць цяжкасці ў эміграцыі, сутыкнуўся з фінансавымі праблемамі, праз якія можа скараціць сваю дзейнасць. Таму адкрыў збор на «BYSOL». Расказваем, чаму праца каманды ЦБС вельмі важная.